viasna on patreon

Змітра Крэмянецкага асудзілі на 10 сутак арышту

2012 2012-05-25T17:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kremianiecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Менска ў 14-30 адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Зміцера Крэмянецкага, якога абвінавацілі ў брыдкаслоўі (арт. 17.1 КаАП РБ). Суддзя Тацяна Мотыль прысудзіла актывісту "Маладога фронту" 10 сутак арышту.

Сведкамі на працэсе выступілі міліцыянты Давыдзюк і Бягуноў.

Актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Крэмянецкі не выйшаў 24 траўня з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Акрэсціна, дзе ён адбываў 10 сутак арышту.   

14 траўня ў кватэру, якую здымаюць актывісты “Маладога фронту”, уварваліся супрацоўнікі міліцыі. Міколу Дземідзенку, Змітра Крэмянецкага і Рамана Васільева з ужываннем сілы даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна, а назаўтра, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве асудзілі.

Не выключана, што ён паўторыць лёс “маладафронтаўца” Уладзіміра Яроменка, якога ўчора, замест вызваленьня пасьля адбыцця адміністратыўнага арышту, даставілі ў суд Маскоўскага раёну На Уладзімера Яроменка склалі чарговы пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства