viasna on patreon

Ці ёсць сэнс скардзіцца на дзеянні пракурораў?

2012 2012-05-25T14:31:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык атрымаў лісты з Адміністрацыі Прэзідэнта за подпісам начальніка Галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян Буко С.І. і з Генеральнай пракуратуры за подпісам намесніка начальніка аддзела па нагляду за выкананем правоў і свабод грамадзянаў Елісеева П.П.

Раней мы паведамлялі, што Рыгор Грык скардзіўся Прэзідэнту РБ Лукашэнку А.Р. на дзеянні Генеральнага Пракурора, пракурораў г.Баранавічы і Брэсцкай вобласці. Заяўнік прасіў Адміністрацыю Прэзідэнта абавязаць Генеральнага Пракурора разгледзець яго скаргу па сутнасці і адмяніць афіцыйнае папярэджанне, вынесенае Грыку за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 8 кастрычніка 2011 года пракурорам г.Баранавічы Більдзейкам М.А.

– Адміністрацыя Прызідэнта накіравала мой зварот зноў у Генеральную Пракуратуру, а яна – у Брэсцкую абласную пракуратуру. Маю скаргу цяпер зноў будуць разглядаць тыя самыя пракуроры, на якіх я скардзіўся Генеральнаму Пракурору і ў Адміністрацыю Прэзідэнта, - кажа грамадскі актывіст.

Як падсумаваў Рыгор Грык усю сваю сітуацыю, ідзе звычайная бюракратычная цяганіна, якая адбірае час і сілы, а справа зусім не вырашаецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства