viasna on patreon

Работнікам "Беларуськалія" забаранілі падпрацоўваць (дакумент)

2012 2012-06-01T09:11:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belaruskalij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікаў ААТ “Беларуськалій”, якія маюць у падначаленні хоць бы аднаго чалавека, прыраўналі да дзяржаўных службовых асобаў і цягам мая ўсіх прымусілі падпісаць “абавязальніцтвы па выкананню мераў па папярэджанні карупцыі”. Цяпер ім забаронена займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, мець рахункі ў замежных банках і нават выконваць іншую аплочваемую працу, не звязаную з выкананнем працоўных абавязкаў па месцы асноўнай працы.

Мясцовыя праваабаронцы адзначаюць, што абмежаванні, накладзеныя дадзеным абавязальніцтвам, насамрэч прапісаныя ў Законе “Аб барацьбе з карупцыяй”. Уся справа ў тым, што панятак дзяржаўнай службовай асобы ў гэтым нарматыўным акце вызначаецца досыць шырока - ад Прэзідэнта краіны да супрацоўніка прыватнага прадпрыемства з доляй дзяржавы больш за 50 адсоткаў, выконваючага арганізацыйна-распарадчыя або адміністрацыйна-гаспадарчыя абавязкі. Улічваючы, што доля дзяржаўнага сектара ў беларускай эканоміцы складае больш за 70%, дык з улікам сапраўдных дзяржаўных служачых атрымліваецца, што пад дзеянне гэтага закону трапляе велізарная колькасць людзей. Бо нават звеннявы будаўнічай брыгады якога-небудзь Будтрэста ўжо выкановае арганізацыйна-распарадчыя функцыі, а значыць -- трапляе пад дзеянне Закону “Аб барацьбе з карупцыяй” і не мае права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і выконваць іншую аплочваемую працу, не звязаную з выкананнем працоўных абавязкаў па месцы асноўнай працы.

І гэта толькі вяршыня айсбергу. Калі вы нават не патрапілі ў гэты пералік, дык яшчэ з лёгкасцю можаце патрапіць у лік асобаў, прыроўненых да дзяржаўных службовых асоб, на якіх, хоць і з пэўнымі агаворкамі, дзеянне дадзенага закону таксама распаўсюджваецца.

Зрэшты, адзначаюць праваабаронцы, закон гэты носіць хутчэй не антыкарупцыйны, а рэпрэсіўны характар. Бо эфектыўная барацьба з карупцыяй мусіць найперш абапірацца на незалежную судовую сістэму і свабоду слова ды СМІ. Сістэма справядлівых выбараў, прававая дзяржава, падзел уладаў і сістэма «стрымак і процівагаў» -  усе гэтыя палітычныя інстытуты з’яўляюцца эфектыўнымі механізмамі кантролю над карупцыяй. Пра жаласны стан гэтых інстытутаў у нашай краіне казаць не выпадае.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства