viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Алега Стахаевіча

2012 2012-06-01T09:16:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stahaevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах спрабаваў дамагчыся аднаўлення на працы, аднак калегія абласнога суду прызнала законным рашэнне, якое раней прыняў суд Лунінецкага раёну у гэтай справе, і прызнаў законным звальненне Алега Стахаевіча.

Нягледзячы на тое, што сам Стахаевіч лічыць такі вырак абласнога суду прадказальным, ён гатовы працягваць абскарджваць сваё звальненне. Паплечнікі Алега па незалежным прафсаюзным руху, якія прыехалі ў Брэст падтрымаць кіраўніка суполкі на “Граніце”, лічаць гэтую справу палітычна матываванай і яшчэ адным сведчаннем парушэння правоў прафсаюзаў у Беларусі.

Нагадаем, што ад моманту стварэння на галоўным прадпрыемстве ў Мікашэвічах незалежнага прафсаюзу, адміністрацыя “Граніта” вырашыла звольніць не толькі Алега Стахаевіча, але і некаторых іншых актывістаў суполкі - Мікалая Карышава, Генадзя Паўлоўскага і Людмілу Літвінка.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства