viasna on patreon

Глабальны Форум-2012

2012 2012-06-01T09:38:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/wroclaw-forum.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 31 траўня па 2 чэрвеня ў польскім горадзе Ўроцлаве  праходзіць  Трэці штогадовы  Глабальны форум (Global Forum).  Палітыкі, эксперты, бізнесоўцы і грамадзкія актывісты з краін Эўропы й ЗША будуць абмяркоўваць пытанні ролі Цэнтральнай Еўропы ў міжнароднай палітыцы, а таксама партнэрскія адносіны паміж ЗША й Еўропай у галіне міжнароднай бяспекі. Ён будзе прысвечаны трансатлантычнаму супрацоўніцтву і пашырэнню дэмакратыі і свабоды, у прыватнасці ў краінах Усходняга партнёрства.

У рамках форуму адбудзецца ўручэньне ўзнагародаў Свабоды. Раней гэтую ўзнагароду атрымалі кіраўнік беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі,  Беларускі свабодны тэатр і Беларуская асацыяцыя журналістаў. Амерыканскі медаль Свабоды сёлета ўручаць Міхаілу Гарбачову, а таксама вязню Аўшвіца, былому жаўнеру АК і былому міністру замежных спраў Польшчы Уладзіславу Барташэўскаму.

Прэмія Свабоды Атлантычнай Рады ўручаецца з 2009 года. Першымі гэтую ўзнагароду атрымалі  Біл Клінтан, міністр замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле, мэр Берліна Клаус Воверайт, адмірал Джэймс Стаўрыдзіс, а таксама Лех Валенса і Вацлаў Гавел. Летась прэмію ўручалі былому прэзідэнту Польшчы Аляксандру Кваснеўскаму, старшыню Еўрапарламента Ежы Бузеку, былому Высокаму прадстаўніку Еўразвязу Хаўеру Салану і кубінскай арганізацыі «Жанчыны ў белым».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства