viasna on patreon

Брэстчане – супраць дыскрымінацыйнага рашэння аб масавых мерапремствах

2012 2012-06-01T17:24:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maslouski-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Маслоўскі

Ігар Маслоўскі

У Брэсцкі аблвыканкам перададзены зварот наконт адмены рашэння гарадскіх уладаў, якое тычыцца правядзення масавых мерапрыемстваў. Пад гэтым зваротам, які адначасова накіраваны ў пракуратуру Брэсцкай вобласці, мясцовыя праваабаронцы сабралі каля 200 подпісаў жыхароў горада.

Як паведаміў прадстаўнік Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання “Беларускі Хельсінкскі камітэт” па Брэсцкай вобласці Ігар Маслоўскі (на фота), у звароце робіцца выснова, што рашэнне №1210 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце”, прынятае гарвыканкамам 30 чэрвеня мінулага года, парушае артыкул 35 Канстытуцыі Беларусі і палажэнні Закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах”.
У прыватнасці, гэтым рашэннем брэсцкіх уладаў вызначана, што пры падачы заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства да яго неабходна прыкласці дамовы з органамі ўнутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальным прадпрыемствам. Аплата па іх павінна быць праведзена не менш чым за адзін дзень да пачатку мерапрыемства. У выпадку невыканання дадзеных патрабаванняў дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства анулюецца.
Як гаворыцца ў звароце, у гэтай частцы рашэнне №1210, парушае артыкул 10 закона “Аб масавых мерапрыемствах”, у якім гаворыцца, што аплата пералічаных паслуг павінна быць праведзена не пазней за 10 дзён пасля правядзення мерапрыемства.
Па словах Маслоўскага, у накіраваным 1 чэрвеня дакуменце падкрэсліваецца, што заяўнікі акцый неаднаразова беспаспяхова спрабавалі заключыць дамовы з дадзенымі структурамі, але там адмаўляліся гэта рабіць. Пры гэтым спасылаліся на адсутнасць практыкі існавання такіх дамоваў і ўказанняў вышэйстаячых арганізацый, а таксама органаў улады і кіравання.

“Пасля прыняцця гэтага рашэння Брэсцкага гарвыканкама практычна ўсе акцыі, на якія падавалі заяўкі актывісты дэмакратычных сілаў, чыноўнікі забараняюць са спасылкай на дадзеныя нормы, - адзначыў Маслоўскі. - На гэтай падставе асобы, што падпісаліся пад зваротам, заяўляюць, што гарвыканкам сваім рашэннем №1210 увёў у дзеянне дыскрымінацыйныя правілы арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе, чым парушыў як міжнародныя акты аб правах і свабодах грамадзян, так і артыкулы Канстытуцыі Беларусі і палажэнні Закона “Аб масавых мерапрыемствах”.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства