viasna on patreon

У Пінску пачалася перадвыбарчая кампанія?

2012 2012-06-04T13:13:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pinsk-mandrouskaja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнія два месяцы дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Зінаіда Мандроўская не сыходзіць з экранаў пінскіх тэлеканалаў і са старонак гарадской газеты. Спадарыня Мандроўская праводзіць “прамыя лініі”, віншуе выпуснікоў, прысутнічае на ўсіх афіцыйных мерапрыемствах, якія праходзяць у горадзе. Нават на сайце гарвыканкама і ў газеце “Пінскі веснік” заведзена адмысловая рубрыка пад назвай “Выканкам адказвае дэпутату”, праўда запыты і адказы атрымліваюцца нейкія банальныя: маўляў, па магчымасці ўсё робім, а на астатняе няма грошай. Па ўсім бачна, што пінскія чыноўнікі і Зінаіда Мандроўская знайшлі агульную мову, і яе медыйная актыўнасць выглядае на падрыхтоўку да асенняй выбарчай кампаніі.

Варта адзначыць, што спадарыня Мандроўская сапраўды намагаецца не губляць кантакт са сваімі выбаршчыкамі: яна асабіста штомесяц праводзіць прыём грамадзян, а яе памошнікі ладзяць такія прыёмы штотыдзень.

Да ведама: Зінаіда Мандроўская дэпутат ППНС ад Пінскай гарадской выбарчай акругі №14, намеснік старшыні Сталай камісіі ППНС Рэспублікі Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справам ветэранаў і інвалідаў.

 

Цікава, што другога дэпутата ППНС, ад Пінскай сельскай выбарчай акругі №15, Канстанціна Шэўчыка не чуваць. Спадар Шэўчык працуе членам сталай камісіі ППНС па жыллёваму палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі. Магчыма, у пінчукоў няма праблем у гэтых сферах, а магчыма -- дэпутат намераны сыйсці ў іншую сферу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства