Марына Кавалеўская напісала скаргі ў Генпракуратуру, МУС і суд
Яна падала скаргі на дзеянні Мінабароны і Міністэрства ўнутраных справаў. Нагодай стала ўнясенне жанчыны ў спіс невыязных.
Па словах адвакаткі, якія перадае БелаПАН, базу звестках па асобах,
якім часова забаронены выезд за мяжу, запаўняе МУС паводле інфармацыі
арганізацый, упаўнаважаных падаваць такія звесткі. У выпадку Кавалеўскай такой
арганізацыяй стала Міністэрства абароны. Нагадаем, што 6 чэрвеня адвакатку не
выпусцілі ў Літву, бо яна нібыта ўхілялася ад прызыву на вайсковую службу.
Аднак у ваенкамаце Кавалеўскай далі даведку, што яна не з'яўляецца
ваеннаабавязанай. Мінабароны сцвярджае, што не ўносіла яе "чорны
спіс".
У сувязі з гэтым Кавалеўская патрабуе ад МУС неадкладна выключыць яе з базы
часова невыязных з Беларусі. Ад Генпракуратуры яна патрабуе, акрамя таго, выявіць
службовую асобу, якая ўнесла яе ў спіс невыязных і пачаць супраць гэтай асобы
крымінальную справу за злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі.