Як правільна адстойваць грамадскія інтарэсы і правы (відэа)
На пачатку году афіцыйныя ўлады Светлагорску паведамілі жыхарам пра намер будаваць каля гораду завод беленай цэлюлозы за кітайскі крэдыт. Планы будавання 4-га хімічнага прадпрыемства ў горадзе вельмі занепакоілі грамадскасць. Адразу была створана ініцыятыўная група па адстойванню права гараджан на атрыманне экалагічнай інфармацыі і права на чыстае навакольнае асяроддзе. Звыш за 10 тысяч чалавек, альбо амаль 15% жыхароў Светлагорску, падпісаліся супраць будаўніцтва ў горадзе заводу. Ініцыятыўная група накіравала подпісы ў адміністрацыю прэзідэнта, урад і ў пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі.
Цягам трох месяцаў актывісты праводзяць эфектыўную інфармацыйную кампанію. Пішуць лісты ў розныя інстанцыі, распаўсюджваюць інфармацыйны бюлетэнь "Праблема", зварот да грамадзян, актыўна асвятляюць праблему ў СМІ. Быў зняты ролік, у якім ставяцца пытанні: Чаму ў нас? Чаму за кітайскія грошы?
Нягледзячы перашкодыі затрыманні з боку ўладаў, кампанію можна лічыць паспяховай.