viasna on patreon

Распаўсюдніка "Витебского курьера" затрымліваў міліцыянт у шортах (відэа)

2012 2012-06-10T23:05:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vk3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 чэрвеня ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску разглядалася справа Сяргея Кандакова. Яго судзілі на падставе пратаколу, складзенага 2 траўня міліцыянтамі за 18 асобнікаў зарэгістраванай у Смаленску газеты «Витебский курьер», якія ён зьбіраўся параскладваць па паштовых скрынках.

Суддзя Іна Грабоўская прызнала распаўсюдніка недзяржаўнай прэсы вінаватым у парушэнні часткі 2 артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях («незаконны распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі») і прысудзіла яму штраф у памеры 20 базавых велічынь, што складае 2 млн. рублёў. Гэта досыць значная сума для інваліда, які атрымлівае пенсію ў памеры 650 тыс. руб.

Распаўсюдніка "Витебского курьера" затрымліваў міліцыянт у шортах (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства