viasna on patreon

Брэсцкія актывісты не задаволены адказам Мінпрыроды

2012 2012-06-11T12:22:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kanus-hanna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Канюс, грамадская актывістка з Брэста

Ганна Канюс, грамадская актывістка з Брэста

Зварот брэстаўчан у Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя быў выкліканы беспаспяховымі спробамі дамагчыся ад мясцовых уладаў вырашэння праблемы праблемы непрыемных пахаў, што адчуваюць жыхары раёнаў паблізу ракі Мухавец.

Пад калектыўным зваротам на адрас гарвыканкама і аблвыканкама падпісаліся больш за тысячу грамадзянаў.

“Мясцовыя ўлады толькі паведамілі, што такі пах з'яўляецца вынікам рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў у зоне ракі Заходні Буг і што тэрмін завяршэння гэтай рэканструкцыі запланаваны на 2016 год, - распавяла адна з ініцыятараў звароту Ганна Канюс. – Таму ў сваёй скарзе ў Мінпрыроды мы прасілі прыняць меры, якія абавязваюць улады Брэста неадкладна актывізаваць дзейнасць па паляпшэнні санітарна-гігіенічнай абстаноўкі ў горадзе”.

Па словах актывісткі, у міністэрстве абмежаваліся паведамленнем пра тое, што пытанне захавання правілаў карыстання сістэмамі камунальнага водазабеспячэння і водаадвядзення (у тым ліку, умоваў прыёму вытворчых сцёкавых водаў у гарадскую каналізацыю) знаходзіцца ў кампетэнцыі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Адначасова Мінпрыроды зазначае, што ў адрас Міністэрства аховы здароўя накіраваны прапановы аб правядзенні ацэнкі якасці атмасфернага паветра на адпаведнасць санітарна-гігіенічным нарматывам ў жылых забудовах.

“Па сутнасці, Мінпрыроды заяўляе, што яно тут ні пры чым, - кажа Ганна Канюс. – У адказе нават не гаворыцца, дзе мы можам яго абскардзіць. Але самае галоўнае: мы так і не даведаліся, што можна зрабіць, каб пазбавіць жыхароў Брэста ад гэтых смуродных пахаў!”

Актывістка таксама нагадала, што мясцовыя ўлады ў мінулым годзе забаранілі тры пікеты, заяўнікі якіх хацелі прыцягнуць увагу да праблемы смуроду ў Брэсце і выказаць пратэст у сувязі з бяздзейнасцю чыноўнікаў у гэтым пытанні.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства