viasna on patreon

Прапановы па гуманізацыі крымінальна-выканаўчага заканадаўства могуць патануць у бюракратычнай перапісцы

2012 2012-06-11T12:49:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kambalava_anzhalika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анжаліка Камбалава

Анжаліка Камбалава

Сябра Баранавіцкай гарадской філіі БХК Анжаліка Камбалава атрымала адказ ад намесніка старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода па нацыянальнай бяспецы Анатоля Ваньковіча, якому дасылала прапанову пра гуманізацыю крымінальна-выканаўчага заканадаўства ў адносінах да асуджаных.

У сваім адказе Анатоль Ваньковіч паведаміў, што зварот Анжалікі Камбалавай уважліва вывучаны пастаяннай камісіяй ПП НС па нацыянальнай бяспецы і далей накіраваны ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследанняў і Міністэрства ўнутраных спраў.

– Баюся, што мае прапановы па гуманізацыі крымінальна-выканаўчага заканадаўства могуць патануць у звычайнай бюракратычнай перапісцы, якая будзе цягнуцца доўга і наўрад ці прывядзе да станоўчых зменаў нашага заканадаўства,– лічыць Анжаліка Камбалава.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства