Жыхары Баранавіч патрабуюць зменаў выбарчага заканадаўства
Грамадскі актывіст Рыгор Грык сабраў 105 подпісаў жыхароў горада Баранавічы пад зваротам за змены выбарчага заканадаўства краіны.
У звароце прапануецца: 1) уключыць у выбарчыя камісіі прадстаўнікоў кандыдатаў у дэпутаты, а таксама сяброў недзяржаўных палітычных партый і грамадскіх арганізацый; 2) адмяніць папярэдняе галасаванне як галоўную крыніцу фальсіфікацый і парушэнняў Выбарчага кодэкса; 3) усталяваць празрыстыя скрыні для галасавання; 4) стварыць умовы, каб пры падліку галасоў назіральнікі бачылі, за каго прагаласаваў выбаршчык; 5) абавязаць кіраўнікоў выбарчых камісій усіх узроўняў вывесіць тэлефоны міжнародных назіральнікаў і кантралюючых дзяржаўных органаў.
На здымку: “Адкрыты” падлік галасоў на выбарчым участку № 42 інтэрната будтрэста № 25 г. Баранавічы 19 снежня 2010 года.
Зварот накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта і Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.