viasna on patreon

Міліцыя зьбіла непаўнагадовага. У дзеяньнях хлопца СК ня ўгледзеў злачынства

2012 2012-06-11T16:30:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сьледчы камітэт Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці адмовіўся заводзіць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія зьбілі непаўнагадовага Канстанціна Рудзеню.

З заяваю з просьбай распачаць справу ў СК зьвярнулася маці пацярпелага Аксана Рудзеня. Яна атрымала паведамленьне, што ёй адмовілі.

Як паведаміла «Свабодзе» Аксана Рудзеня, у СК падкрэсьлілі, што складу крымінальнага злачынства ня выяўлена ні ў дзеяньнях яе сына, ні ў дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі.

Аксана Рудзеня заяўляе, што пасьля размовы са сьледчым ёй стала зразумела, што ніякай праверкі не праводзілася, а на яе заяву адказалі звычайнай адпіскай.

Аксана Рудзеня заяўляе, што будзе зьвяртацца ў суд.

Інцэдэнт здарыўся 1 траўня ў гарадзкім парку Калінкавічаў, калі супрацоўнікі міліцыі зьбілі

17-гадовага Канстанціна Рудзеню. Хлопец апынуўся ў шпіталі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства