viasna on patreon

Меркаванне: “Па аб’ёме дзейнасці “Вясна” вартая цэлага ўраду”

2012 2012-06-11T17:12:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cen_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрыст Павел Сапелка атрымаў ліст ад зняволенага Івацэвіцкай выпраўленчай калоніі №5 Ігара Міхнаўца, які прасіў даслаць яму апошнія выданні Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

“Па аб’ёме дзейнасці “Вясна” вартая цэлага ўраду, - піша Ігар. – Прычым, [яны працуюць – заўв. рэд.] па ўнутраным пакліканні і на голым энтузіязме. З улікам існуючых умоваў, трэба кожнага з 18 [колькасць праваабаронцаў, пра якіх распавядаецца ў кнізе “Наша Вясна” – заўв. рэд.] вылучаць на Нобелеўскую прэмію”.

Зняволены таксама выказвае меркаванне наконт зваротаў грамадзянаў да праваабаронцаў: “Людзі, якія звяртаюцца па дапамогу, разлічваюць на станоўчы эфект у вырашэнні іх праблем, аднак сістэма, дыскрыдытуючы праваабаронцаў, дадае праблемаў у адносінах да ініцыятараў зваротаў, забіраючы ў людзей усялякае жаданне супрацоўнічаць з праваабарончым сектарам. Аднак, па выніку, эфект ад кожнага зварота ідзе на карысць грамадству, бо на міжнародным узроўні такія сігналы не застаюцца без увагі, і ўлады вымушаныя альбо выпраўляць парушэнні своечасова, альбо назапашваць іх да крытычнага ўзроўня, што адбываецца ў дадзеным выпадку. Цікава, якім яны бачаць ліміт? На мой погляд, ён вычарпаны”.

Аўтар ліста таксама дзякуе Паўлу Сапелку за атрыманыя кнігі – “За права на выбар” і “Наша Вясна”, змястоўную справаздачу няўрадавых і праваабарончых арганізацый, а таксама капэрты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства