viasna on patreon

Праваслаўнага святара будуць судзіць за адмову ад дактыласкапіі

2012 2012-06-11T18:40:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hajduk_mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваслаўны святар Мікалай Гайдук (Гародня)

Праваслаўны святар Мікалай Гайдук (Гародня)

12 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні а 14-й гадзіне мусіць пачацца адміністратыўны працэс у дачыненні да праваслаўнага святара Мікалая Гайдука па абвінавачанні нібыта ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, якія патрабавалі ад яго прайсці дактыласкапію. Справу будзе разглядаць суддзя Ксенія Стасюкевіч.

Мікалай Гайдук перакананы, што справа на яго сфабрыкаваная міліцыяй, у прыватнасці сфальшаваны пратакол – ён складзены завочна з выразнымі парушэннямі заканадаўства. Святар лічыць, што ўвогуле дактыласкапія мусіць быць добраахвотнай. Зазначым, што канфлікты паміж мясцовым духавенствам і міліцыяй па пытанні здавання адбіткаў пальцаў ужо былі. У Гарадзенскай епархіі гэта ўжо трэці аналагічны выпадак.

Тым часам на афіцыйным сайце Гарадзенскай праваслаўнай епархіі з’явіўся артыкул у падтрымку святара. У матэрыяле адзначаецца, што органы выканаўчай і заканадаўчай улады ігнаруюць звароты прадстаўнікоў Царквы і працягваюць змушаць грамадзянаў праходзіць абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю. «Священноначалие Белорусской Православной  Церкви на протяжении ряда лет неоднократно обращалось в государственные учреждения различного уровня с просьбой принять во внимание позицию части наших сограждан и предоставить им возможность пользования альтернативными системами учета. Поскольку проблема до настоящего времени по существу не решена, необходима активизация диалога Церкви и государственных учреждений и поиск возможностей положительного разрешения данного вопроса», - гаворыцца ў паведамленні. Завяршаецца гэты матэрыял просьбай падтрымаць айца Мікалая малітвай і прысутнасцю на судзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства