viasna on patreon

Праваабаронца Уладзімір Малей на асобым уліку ў мясцовых чыноўнікаў і міліцыянтаў

2012 2012-06-14T11:09:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maliej-marafoniec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малей, праваабаронца з Берасця

Уладзімір Малей, праваабаронца з Берасця

Гэта ў чаговы раз пацвердзілася падчас выпускного балю, які праходзіў у Маларыце на цэнтральнай плошчы.

Малей, ідучы з гарадской лазні, убачыў скапленне людзей, якія чакалі пачатку балю і перадусім прыезду ганаровага госця - старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара.

Праваабаронца вырашыў паслухаць абласнога чыноўніка, прайшоў у першыя шэрагі, бліжэй да мікрафону. І тут ён убачыў, як райвыканкамаўскі ідэолаг Сяргей Строк падбег да начальніка мясцовай міліцыі і паказаў на Малея жэстам. Неўзабаве падпалкоўнік і маёр падыйшлі да Малея і запатрабавалі яго пакет, дзе ляжала бялізна ды сланцы. Праваабаронца працягнуў ім пакет, але міліцыянты загадалі агучыць, што ў ім ляжыць. Малей прапанаваў ім паглядзець самім. Тут, па словах Уладзіміра,  на дапамогу калегам у прамым сэнсе падляцеў супрацоўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення па грамадскай бяспецы, які стаў крычаць: “Ты забыў, што сядзеў у СІЗА? Зараз цябе вынесуць адсюль, і ты зноў апынешся там!” Інцыдэнт скончыўся тым, што Малея прагналі з першых шэрагаў, загадаўшы сесці як найдалей ад мікрафона.

Уладзіміру Малею прыйшлося падпарадкавацца, і настрой выходнага дня быў сапсаваны такімі прыніжаючымі чалавечую годнасць паводзінамі праваахоўнікамі і звышпільнасцю ідэолага Строка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства