viasna on patreon

Чыноўніку закон не пісаны?

2012 2012-06-14T16:31:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kashko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
начальнік упраўлення кантролю органаў выканаўчай улады і каардынацыі дзейнасці кантралюючых органаў Камітэту дзяржаўнага кантролю Гарадзенскай вобласці Іван Кашко

начальнік упраўлення кантролю органаў выканаўчай улады і каардынацыі дзейнасці кантралюючых органаў Камітэту дзяржаўнага кантролю Гарадзенскай вобласці Іван Кашко

14 чэрвеня ў Гарадзенскім гарвыканкаме адбываўся асабісты прыём грамадзянаў, які вёў начальнік упраўлення кантролю органаў выканаўчай
улады і каардынацыі дзейнасці кантралюючых органаў Камітэту
дзяржаўнага кантролю Гарадзенскай вобласці Іван Кашко.

У ліку іншых грамадзянаў на прыём была загадзя запісаная Святлана Рудкоўская, якая дамагаецца выканання законнасці органамі ўлады, якія яшчэ ў красавіку 2011 году не прынялі меры па выпраўленні парушэння працоўнага заканадаўства. Парушэнне пры звальненні жанчыны з пасады старшыні жыллёва-будаўнічага кааператыву №14 было ўстаноўлена аддзелам працы і сацыяльнай абароны Гарадзенскага гарвыканкаму. Аднак дагэтуль органы выканаўчай улады – адміністрацыя Ленінскага раёну Гародні, гарвыканкам, інспекцыя працы – ніякіх мераў так і не здзейснілі.

У такой сітуацыі Святлана Рудкоўская рэзонна вырашыла звярнуцца па дапамогу да начальніка аддзелу КДК вобласці з мэтай яго ўмяшання і каардынацыі дзеянняў па выпраўленні парушэння працоўнага заканадаўства. Аднак, нечакана чыноўнік на афіцыйным прыёме катэгарычна адмовіўся прыняць пісьмовую скаргу Рудкоўскай, заявіўшы пры тым, што, маўляў, ЖБК – гэта грамадская арганізацыя і там свае законы. Іван Кашко сказаў літаральна наступнае: “Прымаць вашу скаргу я не буду, усё роўна прышлю вам адпіску”. Такія паводзіны чыноўніка выклікалі справядлівае абурэнне Святланы Рудкоўскай. Палічыўшы, што ён наўпрост парушыў “Закон аб зваротах грамадзян” і адмовіўся выконваць  свае службовыя абавязкі, яна напісала і падала адпаведную скаргу ў кнігу скаргаў КДК Гарадзенскай вобласці.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства