viasna on patreon

“Вольны горад” надасць больш увагі тэматыцы правоў чалавека

2012 2012-06-18T11:27:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volny-gorad-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З траўня месяца ў крычаўскай незалежнай газеце “Вольны горад” з’явілася тэматычная рубрыка “Сфера правоў чалавека”, у якой на рэгулярнай аснове друкуюцца матэрыялы аб дзейнасці праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый, незаконных дзеяннях прадстаўнікоў улады і сілавых структур, змаганні людзей за адстойванне сваіх правоў.

“Журналісты “Вольнага горада” вырашылі выдзеліць старонку ў газеце, на якой будуць змяшчацца матэрыялы менавіта праваабарончага характару ў рубрыцы “Сфера правоў чалавека”, - распавядае рэдактар газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны. – З кожным годам пытанне забеспячэння правоў чалавека ў нашай краіне становіцца ўсё больш актуальным, бо, на жаль, апошнім часам сітуацыя толькі пагаршаецца. Таму мы будзем надаваць больш увагі гэтым праблемам, распавядаючы аб дзейнасці праваабаронцаў і простых людзей у адстойванні сваіх правоў як у нашым рэгіёне, так і ў краіне цалкам. Рубрыка “Сфера правоў чалавека” знайшла свайго чытача, ужо з’явіліся зацікаўленыя водгукі на змешчаныя там матэрыялы”.

Газета “Вольны горад” выдаецца з 1998 года і карыстаецца шырокай папулярнасцю сярод насельніцтва ўсходніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. Яна распаўсюджваецца накладам у 299 экзэмпляраў, бо зарэгістраваць газету, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, журналісты не змаглі, мясцовыя ўлады заўсёды выступалі супраць такой рэгістрацыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства