viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў занепакоена новымі абмежаваннямі ў дачыненні да Алеся Бяляцкага

2012 2012-06-21T14:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Беларусь: Пераслед сп. Алеся Бяляцкага

Тэрміновы заклік Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў

Новая інфармацыя
BLR 007/0811 / OBS 104,7
19 чэрвен
я 2012 г.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), была праінфармаваная аб мерах спагнання і дадатковых абавязках, накладзеных на старшыню Праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнта FIDH сп. Алеся Бяляцкага, і просіць аб Вашым тэрміновым умяшальніцтве.

Новая інфармацыя:

15 чэрвеня 2012 года Абсерваторыя была праінфармаваная аб існаванні мераў спагнання і пазачарговага нарада, нядаўна накладзеных адміністрацыяй калоніі ў дачыненні да сп. Алеся Бяляцкага. Інфарамацыя аб гэтых захадах была атрыманая намеснікам старшыні ПЦ "Вясна" Валянцінам Стэфановічам з ліста, напісанага сп.Бяляцкім, у якім ён заявіў наступнае:

"Я ўжо паспеў атрымаць вымову і пазачарговы нарад. Чамусьці мне здаецца, што яны – не апошнія. Увогуле, як аказалася, вязень я далёка не прыкладны".

Супрацоўнікі калоніі, як паведамляецца, абвінавачваюць сп.Бяляцкага, таму што ён адмаўляецца прызнаваць сваю віну, не займаецца "самадзейнасцю”, і зусім нядаўна атрымаў меру спагнання.

Акрамя гэтага, сустрэчы сп.Бяляцкага з жонкай былі скарочаныя з трох дзён да аднаго, і яму цяпер дазваляецца атрымліваць у два разы меней прадуктовых перадач.

Абсерваторыя баіцца, што гэтыя новыя меры ў дачыненні да сп.Бяляцкага накіраваныя на ачарненне яго як парушальніка, з мэтай пазбавіць яго магчымасці скарыстацца законам аб амністыі, які мае набыць сілу 3 ліпеня 2012 г., а таксама іншымі спосабамі датэрміновага вызвалення.

Абсерваторыя таксама занепакоеная тым, што правы сп.Бяляцкага на атрыманне і адпраўленне лістоў застаюцца абмежаванымі, бо адміністрацыя калоніі да гэтага часу не ў стане даставіць значную частку яго карэспандэнцыі.

Даведачная інфармацыя:

Сп. Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года прадстаўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у адпаведнасці з артыкулам 243, частка 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ("утойванне прыбытку ў асабліва буйным памеры”), які прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі. 24 лістапада 2011 года суд Першамайскага раёна г. Менску прысудзіў Алеся Бяляцкага да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама канфіскацыі маёмасці, у тым ліку памяшкання, якое выкарыстоўваецца ў якасці офіса "Вясны", і штрафу. У студзені 2012 года, уся сума штрафу была пераведзеная на банкаўскі рахунак суда пасля таго, як мясцовыя НДА сабралі грошы для пакрыцця штрафу і судовых выдаткаў, якія склалі ў агульнай суме 757 526 717 беларускіх рублёў (прыкладна 70 000 еўра). 24 студзеня 2012 года Мінскі гарадскі суд пацвердзіў прысуд.

28 лютага 2012 года сп. Алесь Бяляцкі быў пераведзены ў Бабруйскую папраўчую калонію № 2, дзе, па рашэнні суда, ён павінен правесці бліжэйшыя чатыры гады, за вылікам сямі месяцаў, якія ён ужо правёў у турме. 29 сакавіка 2012 года суд Першамайскага раёна горада Менска вынес новае рашэнне ў дачыненні да сп. Алеся Бяляцкага, загадаўшы яму выплаціць дадатковую суму шртафу ў памеры 140 366 151 рублёў (амаль 12 700 еўра), у дадатак да 757 526 717 беларускіх рублёў (каля 70 000 еўра), якія ўжо былі выплачаныя ў студзені 2012 года, на падставе таго, што штраф, які ён мусіў выплаціць пасля вынясення прысуду 24 лістапада 2011 года (і адмовы ў задавальненні скаргі 24 студзеня 2012 года), не быў праіндэксаваныя з улікам інфляцыі, і таму павінен быў быць пералічаны. У пастанове суда ад 29 сакавіка таксама гаворыцца, што налічаны індэкс інфляцыі адпавядае перыяду з траўня 2008 года, калі замежныя рэсурсы былі пераведзеныя на банкаўскі рахунак сп. Бяляцкага, да студзеня 2012 года, калі яго жонка Наталля Пінчук перавяла суму штрафу на банкаўскі рахунак суда Першамайскага раёна. Рашэнне суда было прынятае ў адсутнасць абвінавачванага, бо у цяперашні час ён знаходзіцца ў зняволенні, і ён не быў праінфармаваны аб гэтым і не ведаў пра гэтае пасяджэнне. Што тычыцца сутнасці новай судовай вытворчасці, беларускі Падатковы кодэкс не прадугледжвае ніякага кшталту індэксацыі.

30 красавіка 2012 года сябры "Вясны" падалі скаргу ў суд Першамайскага раёна горада Менску з мэтай аспрэчыць рашэнне аб індэксацыі сумы штрафу ў адпаведнасці з ўзроўнем інфляцыі. Яшчэ адна скарга была накіраваная ў Касацыйны суд з мэтай аспрэчыць "дадатковыя выплаты паводле прысуду", якія, па словах адвакатаў сп. Бяляцкага, не маюць ніякай прававой асновы.

Акрамя таго, новыя незаконныя абмежавальныя меры былі ўведзены ў дачыненні да сп. Алеся Бяляцкага ў сувязі з умовамі яго ўтрымання. У прыватнасці, яго асноўная заработная плата ў турме была паменшаная да ўзроўню, роўнаму адной пятай памеру, які звычайна даецца іншым зняволеным для куплі рэчаў ў турэмных крамах.

Патрабуемыя захады:

Калі ласка, звярніцеся да беларускіх уладаў, заклікаючы іх:

1. Неадкладна і безумоўна вызваліць сп. Алеся Бяляцкага, бо яго затрыманне з'яўляецца адвольным, паколькі яно, як здаецца, з’яўляецца толькі спробай спыніць ягоную праваабарончую дзейнасць;

2. Спыніць любыя віды пераследу, у тым ліку на судовым і адміністрацыйным узроўнях, у дачыненні да сп. Алеся Бяляцкага і адмяніць меры спагнання і дадатковыя абавязкі, а таксама папярэднія судовыя рашэнні;

3. Гарантаваць пры любых абставінах фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць сп. Алеся Бяляцкага;

4. Выконваць палажэнні Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 9 снежня 1998 года, а таксама міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека і міжнародныя дамовы, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства