viasna on patreon

КДБ аказвае ціск на чальцоў групы Дзмітрыя Уса

2012 2012-06-21T11:38:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На чальцоў ініцыятыўнай групы па змене выбарчага заканадаўства аказваецца націск з боку супрацоўнікаў КДБ і ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, паведаміў ініцыятар унясення паправак у выбарчае заканадаўства, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Дзмітрый Ус.

Паводле яго слоў, асабліва моцны націск зведваюць тыя, хто працуе ў дзяржаўным сектары. Пад пагрозай страты працы іх прымушаюць адмовіцца ад удзелу ў ініцыятыўнай групе.

21 чэрвеня Ус мае намер выступіць з заявай да Еўрасаюза, у якой расказаць пра націск на членаў ініцыятыўнай групы па ўнясенні зменаў у выбарчае заканадаўства.

Як паведаміў сёння сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы будуць разгледжаны ў пачатку ліпеня. Ён адзначыў, што пакуль юрыдычны аддзел Цэнтральнай камісіі не вынес заключэнне аб законнасці правядзення сходу ініцыятыўнай групы.

Акрамя таго, у Цэнтрвыбаркам яшчэ не паступіла заключэнне Мінюста адносна тэксту праекта закона. Падчас online-канферэнцыі на сайце дзяржаўнага агенцтва БелТА 20 чэрвеня міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі заявіў, што міністэрства падрыхтуе і накіруе ў ЦВК заключэнне аб законапраекце на працягу тыдня.

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па змене выбарчага заканадаўства паступілі ў Цэнтрвыбаркам 28 мая. Згоду на працу ў ёй далі 323 чалавекі.

Група мае намер унесці ў выбарчае заканадаўства наступныя папраўкі: даць кандыдатам у прэзідэнты і дэпутаты права на ўключэнне іх прадстаўніка ва ўчастковыя выбарчыя камісіі; абавязаць выбарчыя камісіі пры падліку галасоў выстаўляць на агляд назіральнікаў кожны бюлетэнь; даць права кожнаму члену ўчастковых камісій ставіць свае подпісы на выбарчых бюлетэнях.

Неабходнасць змены выбарчага заканадаўства была адной з галоўных ідэй перадвыбарнай праграмы Уса на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства