Камітэт абароны журналістаў патрабуе вызваліць Пачобута і Свярдлова
https://spring96.org./be/news/53632
2012
2012-06-27T14:09:13+0300
2012-06-27T14:09:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Таксама міжнародная арганізацыя патрабуе расследаваць пагрозы на адрас журналісткі Ірыны Халіп.
Зварот падпісаў намеснік дырэктара міжнароднай арганізацыі "Камітэт абароны журналістаў" Робэрт Магоні. Ён нагадвае, што Андрэя Пачобута арыштавалі па абвінавачанні ў паклёпе на кіраўніка Беларусі, а журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова — у нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы.
"Беларускія ўлады ўжо не абмяжоўваюцца арыштам журналістаў за напісаныя імі артыкулы. Абвінавачванні ў нецэнзурнай лаянцы на адрас незалежнага журналіста відавочна надуманыя. Павел Свярдлоў павінен быць неадкладна вызвалены", — заяўляе Робэрт Магоні.