Касацыйную скаргу па справе Свярдлова разгледзяць 29 чэрвеня
Разгляд скаргі прызначаны на 15.00 ў ў Мінскім гарадскім судзе. Нагадаем, што журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова затрымалі ў мінулую пятніцу, каля 10-ай гадзіны раніцы ля пад’езду яго дома. Ужо пасля абеду Свярдлова адвезлі ў суд, дзе журналісту прысудзілі 15 сутак арышту нібыта за лаянку ў публічным месцы. У той жа дзень ля офіса Еўрарадыё дзяжурыла некалькі спецаўтамабіляў, а людзі ў цывільным, якія прадставіліся вахцёрцы супрацоўнікамі міліцыі, цікавіліся іншым журналістам – Віталём Ругайнам.
Калектыў Еўрарадыё схіляецца да думкі, што арышт Свярдлова і ціск на іншых журналістаў можа быць звязаны з іх прафесійнай дзейнасцю і некаторымі публікацыямі. У прыватнасці, матэрыялам аб паўтарэнні шляху Канавалава і Кавалёва ў метро з вялікай сумкай.