viasna on patreon

Польскаму паслу распавялі аб парушэннях тэхнікі бяспекі на будоўлі, дзе працуюць польскія спецыялісты

2012 2012-06-29T12:06:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paulouski_aliaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляскей Паўлоўскі

Аляскей Паўлоўскі

Гэта адбылося ўчора, 28 чэрвеня, падчас сустрэчы высокага госця з прадстаўнікамі магілёўскай грамадскасці, якая адбылася ў памяшканні былой грамадскай арганізацыі "Кола сяброў".

Рабочы-будаўнік Аляксей Паўлоўскі праінфармаваў пасла Польшчы Лешака Шарэпку аб парушэннях тэхнікі бяспекі на будаўніцтве завода па вырабу мэблі “ІКЕА” у Магілёве. Заказчыкам завода з’яўляецца ЗТАА ВМГ “Індустры”.

У прыватнасці, Паўлоўскі, які сам працаваў на гэтай будоўлі да свайго звальнення з будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд”, праінфармаваў пасла, у якіх санітарна-бытавых умовах працуюць рабочыя і аб тым, што пару тыдняў таму з-за моцнага ветру абрынулася адна са сцен завода, бо не была належным чынам замацавана.

Аляксей Паўлоўскі выказаўся, што на будоўлі польскія спецыялісты заліваюць падлогу па новай тэхналогіі і таксама могуць пацярпець ад безадказнасці кіраўнікоў магілёўскіх будаўнічых арганізацый, якія ігнаруюць выкананне ўсіх патрабаванняў тэхнікі бяспекі і працоўнага заканадаўства.

Лешак Шарэпка прыняў інфармацыю да ведама і абяцаў разабрацца.

Нагадаем, што прэзідэнт Беларусі Алякснадр Лукашэнка загалаў стварыць у краіне найлепшыя ўмовы для інвестараў. Ягоны загад фактычна паставіў крыж на кантролі будоўляў з боку правяраючых органаў, што фактычна дало магчымасці кіраўнікам розных будаўнічых арганізацый ігнараваць выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі і працоўнага заканадаўства.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства