viasna on patreon

Грамадскім абмеркаванням на Салігоршчыне быць

2012 2012-07-01T01:15:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uladzimir_shyla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла

Тое, чаго так доўга патрабавалі грамадскія актывісты Салігорска, стала магчымым. Мясцовыя ўлады пачалі публікаваць інфармацыю аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў у адмысловым раздзеле на афіцыйным сайце выканкаму. Тут змяшчаюцца абвесткі па пытаннях, якія тычацца аховы навакольнага асяроддзя і правоў грамадскасці на ўдзел у прыняцці экалагічна значных рашэнняў.

Ёсць у пераліку такіх пытанняў і абвестка аб правядзенні слуханняў па будаўніцтве футбольных палёў для трэніровачнай базы ФК “Шахцёр”. Гэтым будаўніцтвам прадугледжана знішчэнне некалькіх гектараў катэгарыйнага лесу ў гарадскім лесапарку. У пералік магчымых абмеркаванняў таксама патрапілі абвесткі аб запланаваным ушчыльненні гарадской забудовы.

Нягледзячы на пэўны прагрэс у спарве абароны правоў грамадзян на здаровы навакольны асяродак, мясцовыя экалагічныя актывісты не адчуваюць вялікага аптымізму з гэтай нагоды:

- На жаль, улады наўпрост спрабуюць выканаць пэўныя юрыдычныя фармальнасці пры рэалізацыі сваіх планаў. Па ўсіх гэтых аб’ектах ужо даўно распрацаваны праекты, на што выдаткаваныя велізарныя грошы і адмовіцца ад гэтых праектаў азначае дарма змарнаваць гэтыя сродкі. Лагічным і правільным было б пачынаць гэтыя абмеркаванні на стадыі з’яўлення ідэі, а не гатовага праекту, - кажа актывіст кампаніі “Абаронім лес” Уладзімір Шыла.

Да таго ж у актывістаў выкілкае вялікі сумнеў, ці дойдзе інфармацыя аб магчымасці правядзення такіх слуханняў да зацікаўленых грамадзян.

- З-за адсутнасці свабоды слова мы нават нармальнага сюжэта па мясцовым тэлебачанні па гэтых праблемах не ўбачым. А тое, што на сайце выканкаму ў нейкім там раздзеле   з’явілася абвестка пра грамадскае абмеркаванне, вялікага прагрэсу ў пытанні абароны правоў грамадзян на задровы навакольны асяродак не дадасць, - мяркуе Уладзімір Шыла.

І хоць новыя магчымасці па абароне сваіх правоў актывісты кампаніі “Абаронім лес” абяцаюць выкарыстоўваць на поўніцу, яны ўсё ж лічаць што тут, як у старым савецкім анекдоце пра сантэхніка, усю сістэму мяняць трэба.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства