Барысаў: у затрыманні сябраў прафсаюза РЭП падазраюцца “сэксоты”
Восем удзельнікаў турзлёту прафсаюза РЭП, які праходзіў у вёсцы Брылі
Барысаўскага раёна, былі затрыманыя супрацоўнікамі Барысаўскага РУУС. Сямёра
былі адпушчаныя праз тры гадзіны пасля складання пратакола аб парушэнні
грамадскага парадку па артыкуле 17.3 КаАП РБ. А
кіраўнік Магілёўскага рэгіянальнага аддзялення РЭП Аляксей Яўгенаў так і
застаўся ў міліцыі.
Турзлёту
актывістаў прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) пачаўся 30
чэрвеня ў вёсцы Брылі Барысаўскага раёна і адразу ж прыцягнуў увагу
супрацоўнікаў інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя. Яны
яшчэ ўвечары першага дня спрабавалі разагнаць тых, хто сабраўся, пагражаючы
выклікам міліцыі. Мерапрыемства
было ўзгоднена з Брылёўскім лясніцтвам, пра што сведчыў пісьмовы дазвол.
“Канфлікт”
атрымаў працяг 1 ліпеня каля 16.00. Менавіта
ў гэты час на месца летніка прыбыў нарад супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС, каб
затрымаць васьмярых удзельнікаў. Сямёра
правялі ў міліцыі тры гадзіны, пасля чаго іх даставілі на месца летніка. А
вось кіраўнік Магілёўскага рэгіянальнага аддзялення РЭП Аляксей Яўгенаў так і
застаўся ў міліцыі.
Сітуацыю
пракаментаваў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі РЭП Мікалай Пахабаў: “Сорак чалавек, сярод
якіх сем'і з дзецьмі, прыехалі з карысцю для здароўя правесці час. Нават
апавясцілі пра свой намеры Брылёўскае лясніцтва і атрымалі “дабро”. Тое,
што адбыўся такі інцыдэнт, на маю думку, сведчыць аб тым, што ў нашых шэрагах
ёсць “сэксот”. Канстатую
гэта з шкадаваннем”.