viasna on patreon

FIDH: Андрэй Пачобут вызвалены, але рэпрэсіі працягваюцца

2012 2012-07-04T18:36:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fidh6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Парыж, 2 ліпеня 2012 года

Міжнародная Федэрацыя за правы Чалавека (FIDH) з задавальненнем адзначае вызваленне з турмы Андрэя Пачобута, віцэ-старшыні Саюза палякаў у Беларусі і вядомага журналіста польскага выдання «Газета Выборча». Разам з тым, FIDH шкадуе, што з яго не былі знятыя неапраўданыя абвінавачванні і што прысуд да ўмоўнага зняволення, вынесены 5 ліпені 2011 года, не быў адменены. FIDH таксама сур'ёзна занепакоеная ўзмацненнем жорсткасці рэпрэсій у Беларусі напярэдадні Дня незалежнасці, які адзначаецца 3 ліпеня.

Андрэй Пачобут быў вызвалены 30 чэрвеня 2012 ў выніку змены рэжыму яго ўтрымання пад вартай, замененага на падпіску аб нявыездзе. 21 чэрвеня Андрэй Пачобут быў арыштаваны і абвінавачаны па артыкуле 367.2 Крымінальнага Кодэкса за «паклёп на прэзідэнта» ў артыкулах, апублікаваных на сайтах «Хартыя’97» і «Беларускі партызан». 5 ліпеня 2011 года Пачобут ўжо быў прысуджаны да трох гадоў зняволення ўмоўна па тым жа артыкуле Ленінскім раённым судом г. Гродна, адбыўшы тры месяцы ў папярэднім зняволенні. Такім чынам, з гэтага часу яму пагражае да сямі гадоў турэмнага тэрміну.
 
27 чэрвеня 2012 года ў гродзенскім офісе Саюза палякаў у Беларусі быў праведзены ператрус. Гэта памяшканне было афіцыйна знята на імя Пачобута. Супрацоўнікі сілавых структур, якія праводзілі ператрус, заявілі, што шукаюць антыўрадавыя дакументы і падрыўную літаратуру, канфіскавалі кампутары і дакументацыю для вывучэння следствам.

Вызваленне Пачобута з'яўляецца пазітыўным крокам, аднак яно павінна суправаджацца зняццем з яго абвінавачванняў. Судовы пераслед актывістаў грамадзянскай супольнасці напярэдадні Дня незалежнасці паказвае, што палітыка рэпрэсій у Беларусі працягваецца. За апошнія дні некалькі маладых актывістаў былі затрыманыя і ўзятыя пад варту па абвінавачванні ў дробным хуліганстве. Так, Віталь Васількоў быў арыштаваны 30 чэрвеня і абвінавачаны па артыкуле 17.1 Адміністратыўнага кодэкса за ўдзел у бойцы 21 чэрвеня, нягледзячы на ​​тое, што ў гэты дзень яго не было на тэрыторыі Беларусі (ён здаваў іспыты ў Расіі).

FIDH асуджае спробы ўладаў Беларусі прымусіць замаўчаць любыя крытычныя галасы, як адбылося напярэдадні Дня незалежнасці, і заклікае Беларусь:

* зняць усе абвінавачванні з Пачобута і неадкладна спыніць любы пераслед супраць яго;
* неадкладна спыніць пераслед журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў апазіцыі;
* неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і
* паважаць свабоду выказвання і свабоду сумлення, якія гарантаваныя Канстытуцыяй краіны і міжнароднымі і рэгіянальнымі нарматывамі, прынятымі Беларуссю.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства