viasna on patreon

Пракурор патрабуе для Алеся Яўдахі год "хатняй хіміі"

2012 2012-07-06T13:56:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прысуд будзе агучаны 10 ліпеня ў Кастрычніцкім раённым судзе сталіцы.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха, якога вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Яўдаха: "На 10-е прызначылі абвяшчэнне выраку, а 10-й гадзіне. Пракурор хоча год абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчыя ўстановы, гэдык званая хатняя хімія".

Таксама з Алеся Яўдахі хочуць спагнаць 79 мільёнаў рублёў "нанесенай шкоды".

Нагадаем, ён дасылаў праз пошту ў розныя гарады краіны кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна. Пракуратура ў гэтым угледзела незаконнае прадпрымальніцтва і звярнулася ў суд. Ён распачаўся летась і быў перапынены ў лістападзе ў сувязі з правядзеннем экспертызы матэрыялаў справы. У чэрвені суд аднавіўся. У ім было апытана каля 30 чалавек (планавалася — каля 230!), былі зачытаныя ранейшыя паказанні яшчэ каля 80 чалавек

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства