Справа аб забароне мітынгу ў Жодзіне перададзеная Менскаму абласному суду
4 лістапада судзьдзя Жодзінскага гарадзкога суда І.У. Стэфановіч паведаміла, што касацыйная па справе забароны мінтынгу ў Жодзіне будзе разглядацца ў Менскім абласным судзе з 10.00 23 лістапада.
Заяўнікі, Аляксей Лапіцкі і Сьвятлана Лапіцкая, карыстаючыся Канстытуцыйнымі правамі грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, замаўлялі правядзеньне масавага мерапыемства з 12.00 да 14.00 23.09.2006г. на адкрытай карцэнтнай пляцоўцы ля ўваходу ў гарадзкі парк культуры і адпачынку (вызначанае выканкамам месца для масавых мерапрыемстваў у Жодзіне) з запрашэньнем да ўдзелу вядомых грамадзка-палітычных асобаў Беларусі.
Аднак, без узгадненьня пазыцыяў, атрымалі ад мясцовае ўлады забарону ў правядзеньні мітынгу, аформленую 13.09.2006г. у выглядзе калегіяльнага рашэньня.
Трэба адзначыць, што судовае разьбіральніцтва па справе ў Жодзінскім судзе распачалося толькі пасьля 2-х папрярэдніх сустрэчаў з заяўнікамі ды адказчыкамі. Яно працягвалася каля 7 гадзінаў з перапынкам у некалькі дзён для прадстаўленьня запатрабаваных заяўнікамі учасе разьбіральніцтва дакумэнтаў.
Практыка паказала, што нягледзячы на тое, што справа прызначана на 10.00, у Менскім абласным судзе яна будзе разглядацца апошняй – каля 13.00 - 14.00 гадзінаў.
Ейны палітычна-ідэалягічны кантэкст, відавочнасьць парушэньня Канстытуцйных правоў грамадзянаў.