Міліцыя выклікае магчымых удзельнікаў выбараў ў Берасьці на допыты
У Берасьці ўлады працягваюць ціснуць на затрыманых 16 кастрычніка 2006 году ўдзельнікаў акцыі прысьвечанай Дню Салідарнасьці. Віктара Клімуса выклікалі ў райаддзел міліцыі, да Кацярыны Бельскай прыходзілі дадому, падчас сустрэч бяруць тлумачэньні. Многія даведваюцца, што ўжо да “размоваў” на іх складзеныя пратаколы аб парушэньні арт. 167-1 КаАП.
На 12 лістапада атрымалі позвы Канстанцін Турчаняк і Андрэй Шарэнда, іх выклікаюць на допыт у Маскоўскі РАУС г.Брэста да супрацоўніка міліцыі Тарасевіча.
Шмат хто з ахвяраў палітычнага перасьледу мае намер прыняць удзел у выбарах у мясцовыя саветы. Ёсьць мяркаваньне, што цікаўнасьць міліцыі да ўдзельнікаў акцыі выклікана мэтай выканаўчай улады адхіліць іх ад удзелу ў выбарах праз значныя грашовыя пакараньні ці, нават, адміністратыўныя арышты.