viasna on patreon

Віцебскую актывістку затрымалі за дзіцячыя размалёўкі

2012 2012-07-12T16:37:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/janina-lesnevskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яніна Ляснеўская, актывістка грамадзянскай кампаніі "Наш дом"

Яніна Ляснеўская, актывістка грамадзянскай кампаніі "Наш дом"

Актывістка Грамадзянскай Кампаніі «Наш Дом» Яніна Ляснеўская сёння каля 11 гадзін была затрыманая ў Віцебску. Затрымлівалі аршанскія міліцыянты.
 

Праваахоўнікі заявілі, што Яніну падазраюць у распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці (артыкул 17.8 Кодэкса аб Адміністратыўных правапарушэннях). Такімі матэрыяламі міліцыянты палічылі дзіцячыя размалёўкі «Мой тата міліцыянт. Што ён робіць на працы?»



Паводле Кодэкса, Яніне пагражае штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй твораў. Характэрна, што пры ператрусе ў Яніны не было ніякай друкаванай прадукцыі, гэта значыць канфіскаваць ў яе міліцыянты нічога не могуць.

Адзіная размалёўка была выяўленая ў Яніны дома падчас ператрусу ў пачатку лютага. Тады праваахоўнікі шукалі друкаваныя матэрыялы, якія рассылаліся ў Аршанскі гарадскі і раённы аддзелы міліцыі ад імя кампаніі «Наш Дом». У іх сцвярджалася, што самі супрацоўнікі міліцыі парушаюць заканадаўства, а таксама дэманструюць нізкі ўзровень культуры. Падчас ператрусу міліцыянты нічога не знайшлі, а пазней нават прынеслі прабачэнні.


Пасля гутаркі з міліцыянтамі Яніну Ляснеўскую адпусцілі, склаўшы адміністратыўны пратакол па артыкуле 17.8 за "распаўсюд твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці". Аб даце судовага пасяджэння ёй паведамяць позвай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства