viasna on patreon

Сяргей Скрабец на волі

2006 2006-11-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ноччу з калёніі “Віцьба-3” на свабоду выйшаў колішні дэпутат Палаты прадстаўнікоў сябра дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец, паведаміла Радыё Свабода.

Ад 20 кастрычнікам разам з былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным Сяргей Скрабец праводзіў галадоўку пратэсту. Скрабец заявіў, што былы Казулін працягвае галадоўку.

Паводле С.Скрабца, спадар Казулін згубіў каля 17 кіляграмаў і вельмі аслабеў фізычна. Адміністрацыя калёніі асьцерагаецца, каб яго ня бачылі. Адміністрацыя ўгаворвае спыніць галадоўку. Перад вызваленьнем Аляксандар Казулін даручыў Сяргею Скрабцу выказвацца ад яго імя і працягваць яго працу.

Сяргей Скрабец заявіў, што паўтары гады зьняволеньня былі часам зьнявагі й прыніжэньня, “павадзілі тварам па асфальце, як хацелі”. Спадар Скрабец заявіў, што вынес усё нармальна і знаходзіцца ў добрым настроі. Ён прадучваў, што вызваляць з турмы ўначы, каб не дапусьціць урачыстай сустрэчы.

Аляксандар Скрабец, малодшы брат кіраўніка дэпутацкай групы "Рэспубліка" ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня, забіраў экс-парлямэнтара з папраўчай калёніі. І першае, пра што яго папрасіў старэйшы брат, — набыць SIM-карту для мабільнага тэлефону:

- Я думаў, што Сяргей будзе адпачываць хаця б тыдзень-другі. Да таго ж мы прыехалі у Менск а палове шостай раніцы. Але нават у такіх умовах брат дазволіў сабе перадыхнуць толькі да дванаццаці гадзін. А потым, як ён мне сказаў, "пачынаю палітработу.

Аляксандр Скрабец паведаміў, што пры выхадзе з калёніі ў Сяргея ўзьнік канфлікт з начальствам папраўчай установы. Тыя наадрэз адмовіліся аддаць Сяргею Скрабцу запісы, якія ён вёў у калёніі. І тады Сяргей сказаў так: паліце іх. Так і зрабілі — на нашых вачах дзёньнікі брата спалілі.

Нагадаем, 14 лютага 2006 году Сяргея Скрабца асудзілі на два з паловай гады. Яго зьвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства