Вытворчасць справы па іску Мінюста аб прыпыненьні дзейнасьці Партыі камуністаў Беларускай адкладзеная да заканчэньня мясцовых выбараў
15 лістапада Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь падчас папярэдняга судовага паседжання вынес пастанову: прыпыніць вытворчасць справы па пазове Міністэрствы юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб прыпыненні дзейнасці Партыі камуністаў Беларускай да апублікавання афіцыйных вынікаў выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў 25-га склікання. Рашэньне суду прынятае згодна з нормай Закона Рэспублікі Беларусь "Аб палітычных партыях", калі дзейнасьць палітычнай партыі не можа быць прыпыненая падчас выбарчай кампаніі.
Нагадаем, што іск у Вярхоўны суд Мінюст накіраваў пасля таго, як партыі было вынесенае пісьмовае папярэджанне аб падаванні персанальнага спісу сяброў партыі. Кіраўніцтва ПКБ не выканала патрабаванне Мінюста, бо палічыла, што яно супярэчыць закону "Аб палітычных партыях". Папярэджанне Мінюста ПКБ абскардзіла ў Вярхоўны суд. 18 кастрычніка суд падтрымаў пазіцыю Мінюста і пакінуў папярэджанне ў сіле. У той жа дзень ПКБ перадала ў міністэрства спіс на паўтары тысячы сяброў. Гэтага досыць для таго, каб партыя была прызнаная дзеяздольнай.