На гомельскай акцыі салідарнасьці былі затрыманыя ўдзельнікі і мінакі
16 лістапада ўвечары ў Гомелі адбылася штомесячная акцыя Салідарнасьці з пальтзьняволенымі беларусамі. Удзел у ёй прынялі дзесяць чалавек. Пасьля акцыі міліцыянты затрымалі маладых актывістаў. Маладзёнаў адвезьлі ў Цэнтральны РАУС, дзе перапісалі пашпартныя звесткі і вызвалілі.
Таксама ў аўтобус, у якім знаходзіліся маладыя актывісты, трапіла некалькі мінакоў, якіх затрымалі побач з удзельнікамі акцыі. Апроч таго, некалькі чалавек затрымалі на падыходах да мейсца правядзеньня акцыі, паведаміла прэс-служба Хартыі’97.
Як адзначаюць некаторыя ўдзельнікі, у пастарунку супрацоўнікі дзяржбяспекі ў цывільным без дазволу лазілі па кішэнях іх адзеньня, вымаючы адтуль рэчы, лаяліся і нават некаторых зьбілі на просьбу паказаць дакумэнты, -- паведаміла грамадская арганізацыя “Гарт”.
Пасьля акцыі маладыя актывісты пакінулі запісы ў кнізе скаргаў. Затрыманьне праводзілі маёр Прышчэпа, капітан Нікіцін ды камандзір роты Алейнік.