viasna on patreon

Мікола Уласевіч праз суд патрабуе вяртання забраных на мяжы рэчаў

2012 2012-07-20T14:09:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ulasievic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Westki.info

Фота Westki.info

Грамадскі актывіст з Астравеччыны Мікола Уласевіч накіраваў скаргу ў Ашмянскі раённы суд на дзеянні мясцовай рэгіянальнай мытні. Яшчэ 10 красавіка бягучага году на мяжы ў пункце пропуску “Катлоўка” ягоны аўтамабіль быў пастаўлены ў адмысловы бокс на агляд. У выніку больш чым трохгадзіннага ператрусу былі забраныя асабістыя рэчы і матэрыялы, якія не вяртаюць дагэтуль. У ліку забранага мытнікамі -- дыктафон, тры дыскі  DVD, 18 сцікераў “Фукусіма”, дзве навучальныя брашуры “Чарнобыльскія ўрокі”. Гэтыя матэрыялы былі забраныя на нейкую незразумелую экспертызу.

У сваёй скарзе Мікола Уласевіч даводзіць незаконнасць дзеянняў ашмянскіх мытнікаў, паколькі забраныя рэчы не забароненыя для перамяшчэння праз мяжу, а рашэнне пра нейкую незразумелую іх экспертызу ва ўсталяваным законам парадку не прымалася.

З часу забірання рэчаў прайшло ўжо больш трох месяцаў. Уласевіч за гэты час двойчы пісьмова і аднойчы вусна звяртаўся ў Ашмянскую мытню з заявамі аб вяртанні яго асабістых рэчаў, аднак атрымаў ад намесніка начальніка Ашмянскай мытні С. Самушчава толькі фармальныя адпіскі. Рэчы дагэтуль не вернутыя. У такой сітуацыі Мікола Уласевіч рэзонна звяртаецца ў суд. Ён перакананы, што дзеянні службовых асобаў мытні ёсць праявай сістэмнага пераследу з боку спецслужбаў, якому актывіст падвяргаецца апошнія чатыры гады за сваю грамадскую дзейнасць у кампаніі супраць пабудовы атамнай станцыі на Астравеччыне.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства