Берасьцейскія сацыял-дэмакраты абскарджваюць рашэньне абласной выбарчай камісіі ў судзе
Берасцейская абласная выбарчая камісія пакінула ў сіле рашэньне гарадзкой выбарчай камісіі, якая адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўным групам Ігара Ерамінка, Сьвятланы Лукашэвіч і Святланы Алесюк. Ініцыятыўныя групы гэтых трох прадстаўнікоў Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) абскардзілі рашэньне Берасьцейскай абласной выбарчай камісіі, якое зьвязана з адмовай ім у рэгістрацыі. Адпаведныя скаргі зараз накіраваныя ў Берасьцейскі абласны суд, які зьяўляецца канчатковай інстанцыяй.
“Калі і абласны суд адмовіць нам у рэгістрацыі, тады ў нас застаецца яшчэ адзін запасны варыянт. Мы зможам высунуць нашых актывістаў ад Берасьцейскага гарадскога камітэта БСДП (Грамада)”, – пракаментаваў прэс-службе Хартыі’97 сытуацыю старшыня абласной арганізацыі Ігар Маслоўскі.