viasna on patreon

Уса аштрафавалі на 2 мільёны за «заклікі да эканамічных санкцый»

2012 2012-07-24T15:59:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/usdzmitry.jpg
Дзмітрый Ус

Дзмітрый Ус

Былы кандыдат у прэзідэнты і былы палітвязень 24 ліпеня атрымаў позву з Ленінскага раённага суда Мінска, згодна з якой мусіць выплаціць 2 мільёны рублёў «за заклікі да эканамічных санкцый».

19 сакавіка і месяцам пазней Дзмітрый Ус двойчы звяртаўся да Рады міністраў ЕС і вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Ён лічыць, што санкцыі прывядуць да жорсткіх і хуткіх эканамічных і палітычных рэформаў, зменаў у сферы правоў чалавека і лібералізацыі Выбарчага кодэкса. Мяркуючы па ўсім, Ленінскі суд завочна вынес прысуд Усу.

Нагадаем, што 22 мая за заклікі да санкцый быў аштрафаваны на 500 тыс. рублёў палітык Віктар Івашкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства