Андрэя Моўчана прысудзілі да штрафу
https://spring96.org./be/news/54829
2012
2012-07-25T08:38:20+0300
2012-07-25T08:38:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/mouchan.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Першамайскага раёну Менску 24 ліпеня была
разгледжаная адміністрацыйная справа актывіста Андрэя Моўчана, якога супрацоўнікі
міліцыі затрымалі ўначы 14 ліпеня. Справу
разглядаў суддзя Сяргей Люштык.
Моўчана звінавацілі адразу па 2
артыкулах КаАП: 23.14 (парушэньне правілаў
добраўпарадкаваньня гарадоў) і арт. 17.1 (дробнае
хуліганства) і пакаралі грашовым штрафам у памеры 10 б.в.
Сведкамі выступілі супрацоўнікі міліцыі Дэпартамэнту аховы Віктар Самуценка і Яўген Бурак.
Нагадаем, што 4 ліпеня Першамайскі суд Менску аштрафаваў
Моўчана на 800 тысяч
рублёў за тое, што 19 траўня той разгарнуў бел-чырвона-белы
сьцяг у знак
салідарнасьці з палітвязьнем
Сяргеем Каваленкам. Пад час затрыманьня ён быў моцна збіты.