Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў ухваляе зняццё забароны на выезд за мяжу Валянціну Стэфановічу
ПРЭС-РЭЛІЗ
Парыж-Жэнева, 25 ліпеня 2012 год
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), ухваляе афіцыйнае зняццё забароны на паездкі, уведзеныя па памылцы ў дачыненні да намесніка старшыні Праваабарончага цэнтра (ПЦ) «Вясна» Валянціна Стэфановіча.
16 ліпеня 2012 года суд Цэнтральнага раёна г. Мінску
мусіў быў вызначыць, ці павінны Міністэрства абароны і Міністэрства ўнутраных
спраў выдаліць Валянціна
Стэфановіча са спісу
асобаў, якім забаронены выезд за мяжу. Падчас новага судовага
пасяджэння, якое адбылося 20 ліпеня, сп. Аляксей Бягун, кіраўнік Дэпартамента па міграцыі і грамадзянстве МУС, прадставіў афіцыйныя дакументы, якія пацвярджаюць выдаленне
сп. Стэфановіча з “чорнага спісу”. З гэтай прычыны суддзя адхіліла скаргу.