viasna on patreon

Cудовае разьбіральніцтва па справе царквы “Новае жыцьцё” пачынаецца з пачатку

2006 2006-11-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калегія Вышэйшага гаспадарчага суда задаволіла скаргу старшыні ВГС аб адмене рашэньня ад 27 кастрычніка 2005 г., якое прызнала законным рашэньне Мінгарвыканкаму аб прыпыненні права на карыстаньне зямельным участкам і прымусовым выкупе будынку царквы “Новае жыцьцё”. Пісьмовае падцверджаньне аб гэтым 27 лістапада атрымалі ў царкве.

Паводле заканадаўства, новае паседжаньне па гэтай справе павінна быць прызначана да 4 снежня. Пытаньне будзе разглядацца ў Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Нагадаем, што веруючыя працягваюць замагаюцца за сваё права збірацца ва ўласным будынку ў Мінску на вул. Кавалёва, 72. У знак пратэсту на дзеяньні ўладаў, якія імкнуліся пазбавіць рэлігійную грамаду “Новае жыцьцё” права на ўласнасць будынку і зямлі, веруючыя абвесьцілі галадоўку, якая трывала 23 дні. Галадоўка стала сама масавай ў гісторыі Беларусі і была спыненая пасля таго, як Вышэйшы гаспадарчы суд скасаваў усе папярэднія рашэньні па справе царквы “Новае жыццё”.

“Ліст, які мы атрымалі ўчора, – гэта чарговы крок да нашай перамогі,” – сказаў юрыст Сяргей Луканін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства