viasna on patreon

Дэмакратычныя кандыдаты ў мясцовыя выбары знаходзяцца пад пільнай увагай улады

2006 2006-11-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле зьвестак кіраўніцтва кааліцыі дэмакратычных сілаў Беларусі, 480 сябраў Партыі БНФ, ПКБ, БСДП (Грамада) і Аб’яднанай грамадзянскай партыі працягваюць зьбіраць подпісы для вылучэньня кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Вядома і пра факты, калі ўлада перасьледуе апазыцыянэраў, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі.

Так, 27 лістапада ў Горадні кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Мальчык быў выкліканы ў падатковую інспэкцыю. Спадар Мальчык чатыры гады арандуе кватэру, а прапісаны ў іншым месцы. Ён лічыць, што кантралёры зноў цікавяцца даўно вядомымі фактамі: “З ператрусамі прыходзіць на гэты адрас можна. Іншыя пытаньні міліцыі вырашаць можна, а вось адзінае, чаго нельга — балятавацца ў дэпутаты мясцовага савету. Як вынік, закруцілася гэтая дзяржаўная машына, каб паспрабаваць мяне выпіхнуць.”

З падатковай інспэкцыяй у Горадні ўзьніклі праблемы і у іншых вылучэнцаў ад дэмакратычнай кааліцыі. Сябра БХК Раман Юргель распавёў Радыё Свабодзе: “У акруговай камісіі запэўнілі, што можна зьвярнуцца ў падатковую інспэкцыю. Там дапамогуць скласьці дэклярацыю аб прыбытках. Сёньня я пайшоў. Падатковыя інспэктары сказалі, што нічым дапамагаць яны ня будуць, кансультаваць ня будуць. А калі выйшлі за дзьверы, то паведамілі, што зь Менску дасланы ліст, каб кансультацыі не давалі менавіта кандыдатам у дэпутаты пад пагрозай скасаваньня кантракту й звальненьня”.

У Міністэрстве падаткаў і збораў сітуацыю патлумачыў прэс-сакратар Аляксандар Жыгуліч: “Не магу сказаць пра існаваньне такога ліста, пацьвердзіць яго. Але кожны кандыдат мусіць сам ведаць пра парадак запаўненьня дэклярацыі й сам запаўняць яе правільна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства