viasna on patreon

Міхаіл Пастухоў: КДБ не мае права хаваць інфармацыю пра лёс Антона Сурапіна

2012 2012-08-02T12:59:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kdbbudynak.jpg
Будынак КДБ ў Менску

Будынак КДБ ў Менску

Па меркаванні былога суддзі Канстытуцыйнага суда Беларусі, следчыя органы незаконна забараняюць адвакату паведамляць інфармацыю пра прававы статус сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Па словах Міхаіла Пастухова, артыкул 48 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі дае права адвакату ведаць, у якім статусе знаходзіцца яго падабаронны, прысутнічаць на ўсіх допытах, а таксама ведаць пра прад’яўленне апошняму афіцыйнага абвінавачання.

“Артыкул, на падставе якога абвінавачваюць таго ці іншага чалавека, не можа з’яўляцца таямніцай следства. Следчыя органы маюць права засакрэціць непасрэдна матэрыялы крымінальнай справы, але не факт прад’яўлення самога абвінавачання,” – гаворыць юрыст.

Міхаіл Пастухоў адзначае, што следчыя органы могуць дзейнічаць выключна ў межах працэсуальнага закона. Усё астатняе, на думку юрыста, гэта пазбаўленне грамадства законнай інфармацыі.

25 ліпеня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” афіцыйна звярнулася да старшыні КДБ Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць Антона Сурапіна і спыніць яго крымінальны пераслед. Адказу на гэты зварот ГА “БАЖ” да гэтага часу не атрымала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства