viasna on patreon

Лябедзьку пакінулі на кантролі

2012 2012-08-02T17:16:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/liabiedzka.jpg

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька дамогся аднаўлення сваіх канстытуцыйных правоў на свабоду перамяшчэння. Аднак палітык па-ранейшаму застаецца на кантролі, і кожнае яго перамяшчэнне праз мяжу фіксуецца сілавымі структурамі.

Вось што паведаміў сам лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі:

меў магчымасць у апошні час перасякаць мяжу ў розных месцах, але ўсюды сутыкаўся з тым, што памежнікі скануюць кожную старонку майго пашпарта, інфармуюць вышэсядзячых, і толькі пасля гэтага даюць зялёнае святло. Гэта называецца дыхаць ў патыліцу, каб пастаянна трымаць чалавека ў напрузе. Пакуль усё абыходзіцца без працэдуры асабістага дагляду, але ўвага і кантроль будуць толькі ўзрастаць, бо кампанія "За сумленныя выбары без Лукашэнкі" толькі разгортваецца".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства