Пасла Швэцыі выслалі зь Беларусі
https://spring96.org./be/news/55326
2012
2012-08-03T16:54:48+0300
2012-08-03T16:54:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У пасольстве Швэцыі ў Менску пацьвердзілі, што пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан быў высланы з Беларусі. Эрыксан зараз знаходзіцца ў Швэцыі.
Тым часам прэс-сакратар
МЗС Беларусі Андрэй Савіных сказаў:
«Я магу сказаць цалкам дакладна, што яго
ніхто не высылаў, а больш падрабязнае тлумачэньне я магу даць хвілін праз 40».
Паводле непацьверджанай
інфармацыі, беларускі пасол таксама пакінуў Швэцыю.
Міністар замежных справаў Карл Більт піша ў Twitter: «Мы сказалі, што новы пасол Беларусі ў Швэцыі не пажаданы, і папрасілі іншых двух дыпляматаў Беларусі пакінуць краіну».