viasna on patreon

Старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці па сувязях з прэсай Надзея Самусева адмовілася прадаставіць інфармацыю карэспандэнту недзяржаўнага інфармагенцтва БелаПАН

2006 2006-12-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Анатоль Гатоўчыц, карэспандэнт БелаПАН па Гомельскім рэгіёне, 29 лістапада папрасіў па тэлефоне ў Н.Самусевай прэс-рэліз аб завяршэнні расследавання і перадачы крымінальнай справы ў суд у дачыненні чатырох бандыцкіх груповак з Рэчыцы.

Памочніца пракурора заявіла карэспандэнту БелаПАН, што не ведае яго і таму не будзе прадастаўляць інфармацыю па тэлефоне. Калі журналіст патлумачыў, што можа прыехаць у пракуратуру літаральна праз 15 хвілін, Н.Самусева адказала, што “БелаПАН не значыцца ў дзяржаўным рэестры, каму належыць перадаваць прэс-рэлізы”.

А.Гатоўчыц нагадаў супрацоўніцы пракуратуры, адказнай за стасункі з прэсай, што інфармацыйная кампанія БелаПАН значыцца ў дзяржаўным рэестры рэгістрацыі СМІ Беларусі, і таму, адмаўляючыся даць запатрабаваную інфармацыю, Н. Самусева парушае заканадаўства.

Урэшце памочнік пракурора Надзея Самусева параіла карэспандэнту звярнуцца за прэс-рэлізам да калег з дзяржаўнай абласной газеты “Гомельская праўда”, якая ўжо атрымала гэтую інфармацыю, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства