Стан здароўя Аляксандра Казуліна пагоршыўся
https://spring96.org./be/news/5546
2006
2006-12-04T10:00:00+0200
2006-12-04T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гэта прызналі ў віцебскай калёніі, дзе 46-ы дзень працягвае сваю палітычную галадоўку былы кандыдат у прэзідэнты РБ Аляксандар Казулін.
Жонка палітыка Ірына Казуліна спасылаецца на дадзеныя, якія яна атрымала ад выконваючага абавязкі начальніка калоніі Руслана Прымака. На сёньняшні дзень спадар Казулін важыць 65 кілаграмаў, а галадоўку ён пачынаў пры вазе 91 кілаграм. Ціск у галадоўніка ніжэй за паказчыкі мінулых дзён, тэмпература цела 32 градусы.
Паводле спадара Прымака, Аляксандар Казулін працягвае галадоўку.