viasna on patreon

Камітэт па абароне правоў журналістаў асуджае нядаўняе закрыцьцё ўладамі Беларусі офісу расійскай тэлекампаніі НТВ, а таксама адмову працягнуць акрэдытацыю прадстаўніцтвам амерыканскіх арганізацыяў IREX і Internews.

2003 2003-07-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Мэтанакіраваная кампанія, разгорнутая Аляксандрам Лукашэнка супраць нязгодных дасягнула катастрафічных памераў і пагражае пакінуць беларускую грамадзкасьць і сьвет ў няведаньні адносна рэпрэсіўных дзеяньняў рэжыму, -- заяўляе выканаўчы дырэктар Камітэту па абароне правоў журналістаў Эн Купер. – Лукашэнка і ягоныя бюракраты павінны разумець, што іх деяньні выклічуць негатыўны міжнародны рэзананс. Ён і ягоная адміністрацыя павінны безадкладна спыніць перасьлед незалежнай прэсы”.
Выканаўчы дырэктар Камітэту па абароне правоў журналістаў адзначыў, што чарговы этап наступу на свабодную прэсу з боку Лукашэнка пачаўся ў канцы 2002 года і ў апошні час атака на незалежныя СМІ толькі павялічылася. Былі зачыненыя адразу некалькі незалежных выданьняў, уключаючы “Навінкі”, “Эхо”, «Предпринимательскую газету». Газеты «Вечерний Столин» і «Провинциалка» былі зачыненыя яшчэ раней нібыта за дыскрэдытацыю мясцовых уладаў напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы.
Хартыя-97

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства