viasna on patreon

Партыя камуністаў Беларуская (ПКБ) пачала байкот мясцовых выбараў

2006 2006-12-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 сьнежня ў Беларусі пачаўся новы этап выбарчай кампаніі — рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. У адпаведнасьці з Выбарчым кодэксам, працэдура будзе доўжыцца да 14 сьнежня. Тым часам вылучэнцы Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) ужо на гэтым этапе пачынаюць байкот выбараў.

Старшыня ПКБ Сяргей Калякін у інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што вылучэнцы ад партыі пачынаюць адклікаць свае дакумэнты з выбарчых камісіяў: “Ёсьць рэкамэндацыя зьезду ПКБ на тое, што людзі здымуць свае кандыдатуры. Сёньня і заўтра. Я мяркую, што дні тры будзе працэс доўжыцца. Калі мы давядзем да грамадзянаў, што адбываецца, то яны зразумеюць, што гэта ня выбары — калі ўдзельнічаюць толькі прадстаўнікі ўлады і ім няма альтэрнатывы. Людзі будуць думаць, ці варта ўвогуле браць удзел у гэтых выбарах”.

Са словаў Сяргей Калякіна, у ПКБ на сёньня амаль дзьвесьце вылучэнцаў. Разам, як адзначыў лідэр партыі, яны сабралі больш за 70 тысяч подпісаў у сваю падтрымку. Да прыкладу, жыхар Гомелю Ўладзімер Сякерка сабраў 300 подпісаў, аднак ён адклікае гэты сьпіс з выбарчай акругі. У заяве Ўладзімер Сякерка тлумачыць прычыну так: “Па-першае, не ўключылі ніводнага нашага прадстаўніка ў выбарчыя камісіі. Тым самым улада мае намер пэўным чынам фальшаваць выбары. Ну і тут жа прагучала прызнаньне галоўнага нашага чыноўніка, што апошнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальшаваныя. Таму ўдзельнічаць у гэтым спэктаклі й хлусіць сваім выбарцам я ня маю намеру”.

5 сьнежня таксама стала вядомая першая афіцыйная рэакцыя на дзеяньні вылучэнцаў ПКБ. Вось што заявіў у інтэрвію Радыё Свабода сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік: “Арганізаваную такую акцыю не магу зразумець. Значыць, яны назапашвалі факты, што “нас дзесьці прыціскаюць”, хаця ніякага ўціску няма”.

Так выказваецца Мікалай Лазавік, ён заявіў, што пакуль ня мае зьвестак пра парушэньні пры здаваньні дакументаў у выбаркамы для рэгістрацыі кандыдатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства