viasna on patreon

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” падало сустрэчны пазоў да прадпрыемства “Мінская спадчына”, якое з’яўляецца арэндадаўцай памяшканняў для “Бацькаўшчыны”

2006 2006-12-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб гэтым паведаміла старшыня савета аб`яднання Алена Макоўская 5 снежня падчас дасудовага паседжання па пазове “Мінскай спадчыны” да “Бацькаўшчыны”.

“Мы падалі сустрэчны пазоў, паколькі лічым, што “Мінская спадчына” парушыла дамову арэнды. Мы б хацелі заключыць дадатковае пагадненне аб змене дамовы арэнды. Мы зараз не знаходзімся ў памяшканні, якое нам падавала “Мінская спадчына”, не карыстаемся гэтымі памяшканнямі, і, адпаведна, не павінны плаціць арэндную плату”, – сказала А.Макоўская ў інтэрв’ю БелаПАН.

Паводле пастановы Савета міністраў аб садзейнічанні аб`яднанню “Бацькаўшчына” і вылучэнні яму ў арэнду памяшкання тэрмінам на 25 год, арганізацыя з 1993 года размяшчала свой офіс у будынку сталіцы па вуліцы Рэвалюцыйнай, 15. Сёлета “Мінская спадчына” запатрабавала ад аб`яднання пакінуць будынак (што было зроблена 7 жніўня) у сувязі з рамонтам будынка і падала на “Бацькаўшчыну” судовы пазоў аб скасаванні дамовы арэнды. Скасаванне дзеючай дамовы арэнды цягне за сабою пазбаўленне аб`яднання юрыдычнага адрасу, што, у сваю чаргу, можа прывесці да анулявання юрыдычнай рэгістрацыі і крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Слуханні па сустрэчным пазове пакуль не прызначаныя. Слуханні па пазове “Мінскай спадчыны” да “Бацькаўшчыне” прызначаныя на 12 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства