viasna on patreon

Чэшскі міністар рэзка крытыкуе палітыку беларускіх уладаў па падаўленьню правоў чалавека

2006 2006-12-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Адзіны таталітарны рэжым у Эўропе XXI стагодьдзя нівелюе ўсё, чаго атрымалася дасягнуць сумеснымі высілкамі пасьля падзеньня “жалезнай заслоны”, – заявіў міністар замежных справаў Чэхіі Аляксандар Вондра, выступаючы на пасяджэньні Рады міністраў замежных спраў дзяржаваў-удзельніц АБСЭ ў Брусэлі, паведаміла Радыё Свабода .

Чэскі міністар рэзка скрытыкаваў палітыку беларускіх уладаў па падаўленьні правоў чалавека. Кіраўнік чэскага МЗС падкрэсьліў, што “намаганьні Эўразвязу, ЗША і іншых краінаў па дэмакратызацыі Беларусі не прыносяць ніякага выніку”. Паводле яго АБСЭ так і не вызначыла сваю ролю пасьля заканчэньня “халоднай вайны”.

Спадар Вондра таксама адзначыў, што не бачыць неабходнасьці ў рэфармаваньні працы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ. “Бюро цалкам выконвае сваю задачу, яно адыграла жыцьцёва важную ролю падчас выбараў у Беларусі і Украіне”, – мяркуе чэскі міністар Аляксандар Вондра.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства